Віртуальны мемарыяльны
кабінет П.Ф. Глебкі
ЦНБ НАН Беларусі

Медыятэка

Гаючыя ўласцівасці кнігі

Фільм прысвечаны Пятру Глебке і яго бібліятэцы.


На працягу ўсяго свайго жыцця Пятро Глебка заставаўся заўзятым кнігалюбам. Сабраная ім багатая бібліятэка выклікала захапленне ў сучаснікаў. Сёння звыш 3800 выданняў, якія калісьці належалі пісьменніку, захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.

У фільме, падрыхтаваным супрацоўнікамі нашай бібліятэкі, гісторыя гэтага кнігазбору пераплятаецца з фактамі і падзеямі з жыццёвага і творчага шляху Пятра Глебкі. Гэта фільм не толькі пра бібліятэку Глебкі. І не толькі пра яго самога.

Ён пра час, у які жыў Глебка, пра выдатных людзей, з якімі паэта зводзіў лёс, пра сяброўства і шчырыя адносіны…

…Апошні раз Пятро Глебка наведаў свой рабочы кабінет незадоўга да смерці. Крыху пасядзеў за пісьмовым сталом з кнігай у руках. Тая кніга і пасля смерці гаспадара засталася ляжаць на стале. Невялікая брашура пад назвай “Гаючыя Ўласцівасці пчалінага мёду”. Вялікі аптыміст і жыццялюб, Глебка не хацеў мірыцца з думкай, што ягоны век скончаны. На гаючыя якасці мёду ён вельмі спадзяваўся. А можа, і на гаючыя якасці кнігі…

далей назад

Відэаэкскурсія па экспазіцыі Мемарыяльнага кабінета П. Ф. Глебкі навуковага супрацоўніка аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі Віктара Свяклы Ў межах сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і выдавецкага дома "Звязда"

Гісторыя адной сям'і.
Сустрэча з Ларысай Глебка.

У госці ў Цэнтральную навуковую бібліятэку НАН Беларусі (ЦНБ НАН Беларусі) мы запрасілі Ларысу Пятроўну Глебка. У Мемарыяльным кабінеце Пятра Фёдаравіча Глебкі адбылася вельмі кранальная гутарка з нашай госцяй, якая падзялілася ўспамінамі пра сваё дзяцінства, пра сям'ю, пра бацьку.

Калектыў ЦНБ НАН Беларусі выказвае шчырую падзяку Ларысе Пятроўне за цёплую сустрэчу, адкрытую прыемную размову, цудоўныя сямейныя гісторыі, падтрымку і неацэнную дапамогу ў стварэнні Мемарыяльнага кабінета Пятра Глебкі online.

Гаючыя ўласцівасці кнігі

Фільм прысвечаны Пятру Глебке і яго бібліятэцы.


На працягу ўсяго свайго жыцця Пятро Глебка заставаўся заўзятым кнігалюбам. Сабраная ім багатая бібліятэка выклікала захапленне ў сучаснікаў. Сёння звыш 3800 выданняў, якія калісьці належалі пісьменніку, захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.

У фільме, падрыхтаваным супрацоўнікамі нашай бібліятэкі, гісторыя гэтага кнігазбору пераплятаецца з фактамі і падзеямі з жыццёвага і творчага шляху Пятра Глебкі. Гэта фільм не толькі пра бібліятэку Глебкі. І не толькі пра яго самога.

Ён пра час, у які жыў Глебка, пра выдатных людзей, з якімі паэта зводзіў лёс, пра сяброўства і шчырыя адносіны…

…Апошні раз Пятро Глебка наведаў свой рабочы кабінет незадоўга да смерці. Крыху пасядзеў за пісьмовым сталом з кнігай у руках. Тая кніга і пасля смерці гаспадара засталася ляжаць на стале. Невялікая брашура пад назвай “Гаючыя ўласцівасці пчалінага мёду”. Вялікі аптыміст і жыццялюб, Глебка не хацеў мірыцца з думкай, што ягоны век скончаны. На гаючыя якасці мёду ён вельмі спадзяваўся. А можа, і на гаючыя якасці кнігі…

далей назад
1 /